Дзіця каля слуцкай радзільні пакінулі ў адной пялёнцы

Источник материала:  
04.08.2017 21:20 — Разное

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

З’явіліся новыя падрабязнасці пра здарэнне ў Слуцку, дзе на ганку радзільні пакінулі немаўля. Гэта было каля 6-й гадзіны раніцы. На шчасце, работнікі ўстановы хутка пабачылі, што на ганку ляжыць дзіця. У адной пялёнцы! Было зафіксаванае нязначнае зніжэнне тэмпературы цела — да 36,3 градуса. “Гэта было невялікае пераахалоджванне”, — кажа ў каментары газеце “СБ. Беларусь сегодня” ўрач радзільні Святлана Франскевіч.

Мяркуецца, што дзіця нарадзілася ў хатніх умовах, за 3-4 дні да таго, як яго падкінулі ў радзільню. Міліцыя цяпер шукае маці дзяўчынкі. Дарэчы, яе рост складае 52 см, а вага — 3480 грамаў. Паводле слоў Франскевіч, дзіця добра есць, у яго няма праблем са здароўем. Лекары ўзялі неабходныя аналізы на інфекцыйныя захворванні і першыя вынікі засведчылі, што немаўля здаровае. Але далей правядуць паглыбленыя даследаванні, на гэта спатрэбіцца каля тыдня.

←Спермик на Зыбицкой: "Я стремлюсь быть первым"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика