У Мінску на праспекце Ракасоўскага загінуў 34-гадовы матацыкліст

Источник материала:  
04.08.2017 18:38 — Разное

Фота: ДАІ

У Мінску на праспекце Ракасоўскага загінуў 34-гадовы матацыкліст. Трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу каля 17-й гадзіны. Мужчына на матацыкле спрабаваў праехаць паміж аўтамабілямі, але сутыкнуўся з адным з іх, а пасля ўдарыўся аб слуп. Ён памёр на месцы ад атрыманых траўмаў, інфармуе БЕЛТА.

Па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу, артыкул — “парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў” (ч. 2 арт. 317 КК). На месцы працавалі следчыя і эксперты.

←На проспекте Рокоссовского разбился мотоциклист

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика