У Слуцку на ганку радзільнага дома пакінулі немаўля
04.08.2017 17:28
—
Разное
Раддом у Слуцку. Здымак з архіву. Фота: slutsk-gorod.by
У Слуцку на ганку радзільнага дома пакінулі немаўля. Яго заўважылі работнікі ўстановы каля 6-й гадзіны раніцы. Міліцыя высвятляе асобу маці дзяўчынкі, якая нарадзілася 2-3 дні таму ў хатніх умовах. Праводзіцца праверка, крымінальную справу пакуль не распачыналі.
Як інфармуе БЕЛТА, дзіця знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы па стане здароўя і наяўнасці ў дзяўчынкі цялесных пашкоджанняў.