У суботу ў Беларусі будзе да +30, кароткачасовыя дажджы

Источник материала:  
04.08.2017 13:17 — Разное

Фота: БЕЛТА

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі 5 жніўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні 5-10 метраў за секунду. 

Уначы тэмпература паветра складзе +12...+18 градусаў, па поўдні чакаецца да 20 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 22-28 са знакам "плюс", у асобных раёнах па паўднёвым усходзе прагназуецца да 30 градусаў.

Дарэчы, у Мінску на суботу сіноптыкі дажджоў не прагназуюць.

←В Европе из магазинов изымают ядовитые яйца. Минсельхозпрод: Беларусь вообще их не импортирует

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика