Пры аўтааварыі ў Магілёве загінулі два чалавекі
04.08.2017 11:44
—
Разное
Фота УДАІ МУС
У аўтааварыі ў Магілёве загінулі два чалавекі, паведамляе abw.by. Здарэнне адбылося ў ноч на 3 жніўня, каля 2.20.
Каля дома №19 на вуліцы Крывуліна аўтамабіль Peugeot урэзаўся ў грузавік Scania з паўпрычэпам, які стаяў ля краю праезнай часткі.
Інспектары ДАІ кажуць, што кіроўца Peugeot выбраў небяспечную хуткасць і не справіўся з кіраваннем аўтамабілем. Пры ДТЗ на месцы аварыі загінуў 56-гадовы пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні. 53-гадовага кіроўцу даставілі ў рэанімацыю лякарні з сур'ёзнымі траўмамі. Аднак зранку 3 жніўня ён памёр. Абодва загінулыя — жыхары вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна.