У аўтааварыі ў Чэрвенскім раёне загінулі два чалавекі
Фота: БЕЛТА
У Чэрвенскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў. У выніку загінулі два чалавекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Аўтааварыя адбылася каля гадзіны ночы 3 жніўня. 39-гадовы жыхар Бярэзінскага раёна ехаў на аўтамабілі МАЗ у счэпцы з прычэпам SAT 14а. Мужчына выязджаў з другараднай дарогі на 67-ы км аўтадарогі М4 каля вёскі Федароўск у напрамку Магілёва. З-за няспраўнасці аўтамабіль спыніўся на праезнай частцы. У выніку, у гэты МАЗ урэзаліся Mitsubishi Carisma і Toyota Prius.
Пры ДТЗ на месцы аварыі загінулі 50-гадовы кіроўца Mitsubishi Carisma і 44-гадовы пасажыр.
Па факце аварыі парваахоўнікі пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек. Месца здарэння агледзелі судова-медыцынскі эксперт і эксперт-крыміналіст Пухавіцкага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Каб выявіць усе акалічнасці ДТЗ, прызначаныя аўтатэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.