У Івацэвічах бацька падкінуў уверх 2-гадовае дзіця і не змог яго злавіць

Источник материала:  
02.08.2017 15:56 — Разное
У Івацэвічах бацька падкінуў уверх 2-гадовае дзіця і не змог яго злавіць
Фота: Fotolia

У Івацэвічах бацька падкінуў уверх 2-гадовае дзіця і не змог яго злавіць. Здарэнне адбылося яшчэ ў ліпені. Як паведаміла парталу tut.by афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, 28-гадовы мужчына адпачываў у кавярні з сябрам. Увечары туды прыйшлі іх жонкі з дзецьмі, каб забраць дахаты. Перад сыходам адзін з мужчын пачаў гуляць з сынам і на танцполе падкінуў яго ўверх. Дзіця з вышыні каля 2-х метраў упала на плітку і атрымала траўму галавы, яго шпіталізавалі.

Вядома, што бацька хлопчыка працуе індывідуальным прадпрымальнікам. У яго двое дзяцей, і ён сам і сям’я характарызуюцца станоўча. Жонка не хоча, каб мужа прыцягвалі да адказнасці. Тым не менш, праваахоўнікі праводзяць праверку. Па яе выніках прымуць рашэнне, ці будзе распачатая крымінальная справа, ці не. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

←В зеленых сетях – как выращивают и собирают голубику на Полесье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика