Перастрэлка ў судзе ў Маскве: трое забітых і пяць параненых
01.08.2017 17:59
—
Разное
Фота: ria.ru
У аўторак, 1 жніўня, адбылася перастрэлка ў абласным судзе ў Маскве. Пяць абвінавачаных-удзельнікаў “банды ГТА” напалі на вартаўнікоў, траіх з іх застрэлілі, двое былі цяжка параненыя. Былі параненыя, як мінімум, трое праваахоўнікаў, інфармуе “Новая газета”.
Вядома, што ўдзельнікі “банды ГТА” абвінавачваюцца ў разбойных нападах і жорсткіх забойствах, якія здзяйсняліся ў 2012-2014 гадах. Іх везлі ў ліфце толькі двое вартаўнікоў. Абвінавачаныя іх паранілі, забралі зброю. Аднак адзін з вартаўнікоў паспеў выклікаць падмацаванне. Уцячы з будынка зламыснікі не змаглі — іх спынілі АМАПаўцы (Расгвардыя). Адбылася перастрэлка.