У Брэсце шукаюць жанчыну, якой у абменніку памылкова выдалі 540 долараў. Відэа
01.08.2017 19:40
—
Разное

Фота: скрыншот з відэа
У Брэсце шукаюць жанчыну, якой у абменным пункце памылкова выдалі 540 долараў. Здарэнне адбылося 26 ліпеня ў адным з супермаркетаў у Маскоўскім раёне. Жанчына атрымала лішнія грошы і сышла. Міліцыя распаўсюдзіла яе фота і відэа. На выгляд невядомай 30-35 гадоў, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Падобныя здарэнні адбываюцца нярэдка. Але памыляюцца не толькі касіры, але і кліенты. Напярэдадні Еўрарадыё паведамляла, што ў Мінску мужчына абмяняў у абменніку рублі на 100 долараў і выпадкова выкінуў купюру ў сметніцу. Грошы падняла невядомая жанчына, якая сышла. Цяпер яе шукаюць.