Re1ikt сыграе дабрачынны канцэрт у цэнтры Мінска

Источник материала:  
01.08.2017 15:31 — Разное
Re1ikt сыграе дабрачынны канцэрт у цэнтры Мінска
Гурт Re1ikt

Гурт Re1ikt сыграе дабрачынны канцэрт у цэнтры Мінска, падчас якога музыкі плануюць сабраць грошы для клубнага дома “Адкрытая душа”, які ладзіць сацыяльна-псіхалагічную рэабілітацыю і падтрымлівае тых, хто пакутуе на псіхічныя захворванні. Выступ адбудзецца 12 жніўня ў межах праекта “Пешаходка”. Уваход вольны.

“Сёлета мы на запрашэнне арганізатараў адкрывалі праект “Пешеходка”, а цяпер нас паклікалі зайграць у Карэтным дворыку і мы вырашылі, што зладзім не проста бясплатны канцэрт для мінчан і гасцей сталіцы, але зробім нешта большае”, — кажа лідар Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Мінскі клубны дом “Адкрытая душа” створаны ў 2011 годзе грамадскай арганізацыяй “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў”. Ва ўстанове людзі, якія сутыкнуліся з наступствамі хваробы, атрымліваюць магчымасць вярнуцца ў свет сяброўства, сям’і, працы, занятасці, адукацыі, а таксама атрымаць доступ да сацыяльных паслуг.

Збор грошай для клубнага дома ідзе на сайце часопіса “Имена”. На гэты момант атрымана 7 966 рублёў — гэта 20 % ад патрэбнай сумы.

←Как выглядят дачи дипмиссий США и России, которые оказались в центре скандала обеих стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика