Здарэнне на трансфарматарнай падстанцыі ў Мінску, спыніліся тралейбусы і трамваі
31.07.2017 17:21
—
Разное

Фота: twitter.com/112by
У панядзелак, 31 ліпеня, пасля 16-й гадзіны на трансфарматарнай падстанцыі ў Мінску на вуліцы Карастаянавай здарыўся пажар. Ліквідаваннем узгарання займаюцца супрацоўнікі МНС. З-за здарэння ў некалькіх раёнах сталіцы адсутнічае электрычнасць, інфармуе БЕЛТА.
Ратавальнікі ў Twitter пішуць, што тралейбусны рух спыніўся на вуліцы Куйбышава, там не працуюць святлафоры. Такая ж сітуацыя на Веры Харужай, Някрасава, Сурганава. Трамваі спыніліся на Старавіленскім тракце, на вуліцы Якуба Коласа. У жылых дамах і ў адміністрацыйных будынках у гэтым раёне няма электрычнасці.
Па звестках МНС, адбыўся не пажар, а замыканне электрашчыта. Наступствы здарэння ліквідуюць энергетыкі, ратавальнікі дзяжураць побач.