У Гродне матацыкл сутыкнуўся з легкавіком і выштурхнуў машыну на сустрэчную
30.07.2017 10:59
—
Разное

Фота з месца здарэння
У Гродне адбылася аварыя з удзелам матацыкла “Кавасакі” і легкавіка “Сітраен”. Дарожны інцыдэнт здарыўся позна ўвечары 29 ліпеня на Старым мосце. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную ДАІ, матацыкл рухаўся ў спадарожным кірунку з легкавіком і з невядомай прычыны ўрэзаўся ў машыну.
Ад удару “Сітраен” выкінула на сустрэчную і аўто ўрэзалася ў агароджу моста. Дзяўчына-кіроўца, якая была за рулём машыны, не пацярпела. Байкер з рознымі пашкоджаннямі трапіў у лякарню — яго матацыкл адляцеў на некалькі дзясяткаў метраў ад месца сутыкнення.
ДАІ высвятляе абставіны здарэння.