У Віцебску грузавая фура ўрэзалася ў прыватны дом (фота)
29.07.2017 10:57
—
Разное
Фота: ДАІ
У Віцебску грузавая фуга ўрэзалася ў прыватны дом. Як паведамляе прэс-служба абласной ДАІ на сваёй старонцы ВКонтакте, інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 ліпеня на Вялікалуцкім тракце. Грузавік “Сканія” спачатку ўрэзаўся ў прыдарожны слуп, а той паваліўся на адзін з дамоў. Затым машына ўехала ў схіл даху.
Кіроўца “Сканіі”, мужчына 1981 года нараджэння, растлумачыў, што хацеў пазбегнуць наезду на пешаходаў, якія з’явіліся на дарозе. Дзеля гэтага яму давялося рэзка прыняць налева, пасля чаго ён і сутыкнуўся са слупом.
Пацярпелых няма. ДАІ высвятляе абставіны аварыі.