Каля Адміністрацыі Лукашэнкі адбылася аўтааварыя з удзелам таксі
28.07.2017 20:57
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У цэнтры Мінска каля Кастрычніцкай плошчы, насупраць Адміністрацыі прэзідэнта, увечары 28 ліпеня адбылося ДТЗ з удзелам таксі. На праспекце Незалежнасці дарогу не падзялілі КІА і "Вольва", перадае БЕЛТА.
Пацярпелыя, як мяркуецца, ёсць сярод пасажыраў "Вольва". У таксоўцы пасажыраў не было, а кіроўцу ад траўмаў выратавала падушка бяспекі.
На месца здарэння аператыўна прыбыла хуткая дапамога.