Depeche Mode вернуцца ў Беларусь 13 лютага 2018 года

Источник материала:  
28.07.2017 10:17 — Разное
Depeche Mode вернуцца ў Беларусь 13 лютага 2018 года
Фота: www.atomenter.by

Беларусы ўсё ж пачуюць жыўцом свежы хіт Where's the Revolution з новага альбома Spirit, праспяваюць хорам Enjoy the Silence, Personal Jesus, Never Let Me Down Again і іншыя любімыя песні легендарных брытанцаў. 13 лютага 2018 года Depeche Mode усё-такі выступяць у "Мінск-Арэне".

Менеджмент брытанскага гурта выдаткаваў паўтара тыдня на пошукі магчымасці пераносу канцэрта, які быў адменены 17 ліпеня праз хваробу музыкі Дэйва Гаана.

"Усе жывыя людзі, таму мы з разуменнем паставіліся да сітуацыі з Дэйвам, якая адбылася 17 ліпеня. Мы вельмі радыя рашэнню менеджменту, які бачыў тысячы засмучаных беларусаў каля дзвярэй "Мінск-Арэны", і пасля доўгіх лагістычных разлікаў усё-ткі знайшоў магчымасць дадаць у графік Беларусь, — кажа Андрэй Аляксееў, дырэктар кампаніі "Атам М", якая ладзіць канцэрт з беларускага боку. — Мы дзякуем усім прыхільнікам за цярпенне і чаканне. Рады, што яны спраўдзіліся. Упэўнены, беларусаў будзе чакаць шоў з двайной энергетыкай".

←Билл Гейтс лишился статуса богатейшего человека в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика