Селфі тыдня: Юрый Стыльскі з "Дай дарогу!" і "дзядзя Вова" Шахрын з "Чайф"
25.07.2017 20:19
—
Разное
Фота са старонкі Юрыя Стыльскага ў ВК.
Музыка па-за палітыкай? Панк з Брэста, лідар "Дай дарогу!" Юрый Стыльскі фатаграфуецца на фестывалі "Рок за Баброў" з Уладзімірам Шахрыным — рокерам старой загартоўкі з Расіі, які лічыць, што Крым "іх".
Пры гэтым Шахрын абсалютна спакойна ставіцца да незалежнасці Беларусі. Для яго гэта — факт, не ў апошнюю чаргу таму, што ўзровень "памежнасці" паміж Беларуссю і Расіяй — мінімальны.