У ДТЗ пад Кіевам пацярпела дзевяць беларусаў, у тым ліку дзеці
Фота з сацсетак
У аўтааварыі пад Кіевам пацярпелі грамадзяне Беларусі, паведамляе ў сацсетках Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.
ДТЗ адбылося зранку на аўтатрасе Кіеў-Адэса. У яго трапілі тры аўтамабілі. Пры здарэнні пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
Паводле інфармацыі Нацпаліцыі, кіроўца аўтамабіля "Нісан" з беларускімі нумарамі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе ўрэзаўся ў два аўтамабілі.
Ад "Нісана" пацярпелі "Сааб" з беларускімі нумарамі (у якім ехалі нашыя суайчыннікі) і "Міцубісі" з украінскімі нумарамі (у ім таксама ехалі беларускім грамадзяне).
У каментары tut.by прэс-служба Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці паведаміла: "На шчасце, ні жыццям дзяцей, ні дарослых нічога не пагражае. Дзяцей даставілі ў лякарню ў Грабёнцы, дарослыя знаходзяцца ў лякарнібальніцы ў Белай Царквы. Толькі ў аднаго пацярпелага пераломы. Пакуль што мы высвятляем прычыны аварыі, мы не можам сказаць, ці былі пацярпелыя ў нецвярозым або стомленым стане".