Валожынец купіў у падпольнага прадаўца самагонку за сувенірныя еўра

Источник материала:  
25.07.2017 09:38 — Разное
Валожынец купіў у падпольнага прадаўца самагонку за сувенірныя еўра
Фота: espreso.rs

У кур'ёзную сітуацыю трапіў самагоншчык у Валожыне, піша "Рэгіянальная газета" са словаў старшага следчага Валожынскага РАСК Сяргея Лапціка.

Да нелегальнага гандляра самагонам прыйшоў пакупнік і прапанаваў заплаціць за пакупку еўра. Мужчына патлумачыў, што беларускіх грошай пры сабе не мае. Прадавец пагадзіўся, прадаў некалькі пляшак самагону і даў рэшту беларускімі грашыма. 

Толькі на наступны дзень ён заўважыў, што на купюры ў 100 еўра напісана буйнымі літарамі: “Не з’яўляецца плацежным сродкам”.

Абураны прадавец звярнуўся ў міліцыю. Там яго аштрафавалі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. А вось пакупніка будуць судзіць за махлярства.

←40-летие седьмой серии BMW отметит выпуском специальной версии седана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика