У кінатэатры Пінска хуліган падчас сеансу распыліў газавы балончык
25.07.2017 10:22
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У пінскім кінатэатры "Перамога" адзін з наведвальнікаў распыліў газавы балончык падчас кінасеанса. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін.
Здарэнне адбылося 24 ліпеня ў 21.15. Пра інцыдэнт у пінскую міліцыю паведаміў дырэктар кінатэатра.
Работнікі кінатэатра аператыўна эвакуявалі 46 чалавек. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў.
Цяпер па гэтым здарэнні праводзіцца праверка. Праваахоўнікі высвятляюць асобу хулігана.