У Магілёўскім раёне пенсіянер згарэў у сваім дачным доме
23.07.2017 12:57
—
Разное

Фота: МНС
У Магілёўскім раёне пенсіянер згарэў у сваім дачным дома. Здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю на тэрыторыі садовага таварыства “Новая Ніва” каля аднайменнай вёскі. Дом выгарэў ушчэнт — знішчаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць.
Загінуламу гаспадару дачы было 62 гады, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Прычыны здарэння высвятляюцца. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні.