У Мінску ў доме з капрамонтам абрынуўся балкон
23.07.2017 13:30
—
Разное
Фота: Радыё Свабода
У Мінску ў доме, дзе ў 2009 годзе праводзілі капрамонт, абрынуўся балкон. Як перадае Радыё Свабода, уся бетонная пліта падлогі ўпала на балкон іншай кватэры, на адзін паверх ніжэйшай. Ніхто пры гэтым не пацярпеў.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Талбухіна. Гаспадар кватэры кажа, што два месяцы таму звяртаўся ў ЖЭС наконт аварыйнага стану свайго балкона. Тады камісія не выявіла небяспекі, але паабяцала адрамантаваць канструкцыю ў верасні.