Аварыя пад Драгічынам: перакуліўся цягач, кіроўцу даставалі выратавальнікі
23.07.2017 11:49
—
Разное
Фота: МНС
Цяжкая аўтааварыя адбылася ў Драгічынскім раёне каля гарадскога пасёлка Антопаль. У суботу раніцай на аўтадарозе М-10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі з’ехаў у кювет і перакуліўся сядзельны цягач. Быў пашкоджаны паліўны бак, з якога выцякала дызпаліва.
У кабіне былі кіроўца і яго пасажыр. Пасажыр выбраўся з машыны самастойна, а кіроўцу заціснула. На месца здарэння прыбылі выратавальнікі. Яны дэблакавалі кіроўцу і зрабілі пенную падушку для перадухілення ўзгарання.
Аўтамабіль пабіты. Кіроўца і пасажыр дастаўленыя ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
Прычыны аварыі высвятляюцца.