У дзіцячым летніку пад Віцебскам адбыўся пажар
22.07.2017 11:35
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У дзіцячым летніку “Магістраль”, што ў вёсцы Малыя Летцы Віцебскага раёна, адбыўся пажар. Гарэў пакой на другім паверсе трохпавярховага жылога корпуса. Узгаранне было выяўлена сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі “Маланка”.
Агонь пашкодзіў сцены і маёмасць, закурыў столь. Вартаўнік спрабаваў патушыць узгаранне самастойна да прыезду выратавальнікаў. У выніку ён атрымаў атручэнне прадуктамі гарэння і быў шпіталізаваны.
Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
Летнік “Магістраль” знаходзіцца на балансе Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.