22 ліпеня ў Беларусі прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы

Источник материала:  
21.07.2017 17:26 — Разное
22 ліпеня ў Беларусі прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы
Фота: БЕЛТА

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на 22 ліпеня. Прычынай называюцца навальніцы і моцныя дажджы на поўдні Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы і зранку па поўдні краіны пройдуць дажджы, у многіх раёнах Брэстчыны, Гомельшчыны і месцамі па поўдні Мінсшчыны чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Удзень па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы прагназуецца ад +10 градусаў па поўначы да +18 па поўдні. Удзень сіноптыкі абяцаюць 20-26 градусаў цяпла.

←Афиша на выходные: куда сходить 22-23 июля в Минске и не только

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика