Выхавацелька дзіцячага садка ў Мінску абкрадала дзяцей
Фота: 31tv.ru
Пракуратура Партызанскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу выхавацелькі дзіцячага садка. Яе вінавацяць у тым, што дзяўчына крала ў сваіх гадаванцаў залатыя ўпрыгожанні, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са словаў намесніка пракурора раёна Івана Макарава.
21-гадовая выхавацелька даглядала малодшую групу садка. Падчас ціхай гадзіны яна зняла са спячых дзяцей ланцужок і тры завушніцы. Усе ювелірныя вырабы былі з золата. Пазней выхавацелька здала крадзеныя рэчы ў ламбард.
На дзяўчыну пачалі крымінальную справу за рабаванне і крадзеж.
"Нягледзячы на ўзрост, дзеці змаглі растлумачыць псіхолага і следчаму, хто менавіта здзейсніў крадзяжы, ува што была апранутая ў той момант выхавацелька. Відавочцам здзяйснення аднаго з эпізодаў злачынства стала яшчэ адна дзяўчынка, якая таксама дала сведчанні пра ўбачанае", — рапсавёў намеснік пракурора.
Абвінавачаная ўжо цалкам кампенсавала прычыненую шкоду. Частку скрадзенай маёмасці ўдалося забраць з ламбардаў і вярнуць пацярпелым.