У Пінску супрацоўнікі МНС выратавалі кацяня, кінутае з моста

Источник материала:  
19.07.2017 09:47 — Разное
У Пінску супрацоўнікі МНС выратавалі кацяня, кінутае з моста
Фота: mchs.gov.by

Альпінісцкі рыштунак спатрэбіўся пінскім ратавальнікам для таго, каб выратаваць бяздомнае кацяня.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 18 ліпеня пінскім ратавальнікам паступіла паведамленне ад мінакоў, што на апору пад мастом над ракой Пінай нехта скінуў кацяня. Хаця ў прамыя абавязкі работнікаў МНС выезд на такія выпадкі не ўваходзіць, але ратавальнікі вырашылі дапамагчы бяздомнай жывёлцы.

Для таго, каб дастаць кацяня з апоры моста, спатрэбіўся альпінісцкі рыштунак. З яго дапамогай начальнік змены пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №1 Андрэй Калянчук спусціўся на апору і падняў наверх кацяня.

Новыя гаспадары кацяняці выказалі ратавальнікам вялікую падзяку.

←Церковный хор, платье в пол и коса до пояса: меняем образ скромницы в проекте "Перевоплощение"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика