Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна на пятым паверсе ў Камянецкім раёне
18.07.2017 17:10
—
Разное

Фота: BrestNote.by
Дзяўчынка 2015 года нараджэння выпала з акна на пятым паверсе ў Камянецкім раёне, паведамляе сайт упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
Няшчасце здарылася 17 ліпеня каля 10:00. Дзяўчынка знаходзілася ў кватэры разам з матуляй 1986 года нараджэння. Жанчына выйшла з пакоя на некалькі хвілінаў, а дзіця засталося адно ў спальні, дзе было прыадчыненае вакно.
Калі маці вярнулася, дык дачкі ў пакоі не знайшла. Яна адразу выбегла на вуліцу і ўбачыла малую пад вокнамі кватэры малую. Дзяўчынку неадкладна шпіталізавалі.
Сёлета гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі дзеці падаюць з вышыні. У тым жа Камянецкім раёне двухгадовая дзяўчынка выпала з акна літаральна два тыдні таму. Добра, што было невысока. У сакавіку трохгадовая дзяўчынка выпала з акна другога паверха ў Бабруйску. У траўні два дні запар падобныя няшчасці здараліся ў Брэсцкай вобласці. Спачатку 22 траўня трохгадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха ў Брэсцкім раёне, а на наступны дзень двухгадовае дзіця выпала з акна восьмага паверха ў самім абласным цэнтры.
Камянецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце здарэння. Следчыя правялі агляд месца і апыталі жыхароў дома. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.