Стан пацярпелых у ДТЗ пад Кобрынам стабільны

Источник материала:  
17.07.2017 16:10 — Разное
Стан пацярпелых у ДТЗ пад Кобрынам стабільны
Фота: gaibrest.by

Лекары ацэньваюць стан двух дарослых і траіх дзяцей, якія пацярпелі ў аварыі пад Кобрынам, як стабільны. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Кобрынскай цэнтральнай раённай лякарні.

"Пацярпелым аказаная ўся неабходная дапамога. Стан стабільны, іх жыццям нічога не пагражае", — канстатуюць медыкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, жахлівае ДТЗ адбылося ўвечары 16 ліпеня каля вёскі Перкі. Аўтамабіль "Сітраен" спыніўся перад пераходам, каб прапусціць пешахода. У гэты момант у яго ўрэзалася фура. Ад удару легкавік збіў 61-гадовую жанчыну, якая памерла ад атрыманых траўмаў. У аварыі пацярпелі шэсць чалавек, якія ехалі ў "сітраене". Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца і пасажырка, якая ехала на заднім сядзенні, атрымалі траўмы грудной клеткі.

ЗЗаду таксама сядзелі трое дзяцей. Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў удар носа. 12-гадовае дзіця атрымала закрыты пералом сцягна і ўлоннай косткі таза, у 13-гадовага хлопчыка — адкрыты пералом ніжняй сківіцы. 47-гадовую жанчыну пасля меддапамогі адпусцілі дадому.

У ДАІ падкрэсліваюць, што пасажыры на заднім сядзенні не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. У легкавым аўтамабілі знаходзіліся жыхары Драгічынскага раёна Брэстчыны.

←В Кричевском районе насмерть разбился 19-летний мотоциклист из Могилева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика