Гамельчукі, якім касір выдаў лішнія грошы, звярнуліся ў банк

Источник материала:  
17.07.2017 17:39 — Разное
Гамельчукі, якім касір выдаў лішнія грошы, звярнуліся ў банк
Фота: uvd.gomel.by

У банк у Гомелі звярнуліся грамадзяне, якія атрымалі лішнія грошы з-за памылкі касіра, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 4 ліпеня. У адным з банкаў мужчына мяняў 95 тысяч расійскіх рублёў, і касір выдаў яму лішнія 800 беларускіх. У гэты ж дзень жанчына купляла 300 долараў, і касір памылкова выдаў ёй лішнія 200 рублёў. 

Пасля таго, як гэтая інфармацыя трапіла ў СМІ, у банк звярнуўся мужчына, якому выдалі лішнія грошы. Ён паведаміў, што звернецца ў банк пасля вяртання з камандзіроўкі. 

Жанчыну апазнала яе знаёмая і паведаміла супрацоўнікам банка. Служба бяспекі банка праз сацсеткі звязалася з гамяльчанкай. Жанчына вярнула 200 рублёў, якія памылкова выдаў касір.

←"Кроме "МакДональдса", не было ничего". В Уручье открывается сразу четыре мировых бренда фастфуда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика