На беларуска-польскай мяжы ў прычэпе фуры знайшлі двух расіян
17.07.2017 18:03
—
Разное
![На беларуска-польскай мяжы ў прычэпе фуры знайшлі двух расіян](http://www.21.by/pub/news/2017/07/1500307719842564.jpg)
Фота: gpk.gov.by
У пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы ў грузавіку беларускія памежнікі знайшлі двух расіян. Мужчыны таемна забраліся ў прычэп грузавога аўтамабіля і спадзяваліся незаконна трапіць у Польшчу. Там жыхары Арэнбурга і Грознага разлічвалі палепшыць свае жыццёвыя ўмовы, перадае прэс-служба Памежнага камітэта.
Памежнікі склалі адміністратыўныя пратаколы на абодвух парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Мужчынам вынеслі папярэджанні і дэпартавалі іх з тэрыторыі Беларусі на пяць гадоў.