У Шклоўскім раёне на пажары загінуў мужчына
16.07.2017 11:36
—
Разное
Фота: МНС
У Шклоўскім раёне на пажары загінуў 47-гадовы мужчына. Здарэнне адбылося сёння ўначы ў вёсцы Старыя Чамаданы — паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 3.48. Загарэўся жылы дом — унутры пашкоджаная маёмасць.
Гаспадара ўратаваць не паспелі. Меркаванай прычынай здарэння стала неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.