У Мінску 21-гадовая матацыклістка трапіла пад аўтамабіль (фота)
13.07.2017 12:36
—
Разное
Фота: gaiminsk.by
У Мінску 21-гадовая матацыклістка трапіла пад аўтамабіль. Здарэнне адбылося раніцай 13 ліпеня на праспекце Незалежнасці ў раёне Акадэміі навук. Як інфармуе партал tut.by, дзяўчына ехала на матацыкле Hors і на скрыжаванні з вуліцай Акадэмічнай спрабавала аб’ехаць спадарожны аўтамабіль Volkswagen. Аднак матацыкл закрануў легкавік і ўпаў на асфальт. Пацярпелую шпіталізавалі. Спачатку паведамлялася пра пералом тазасцегнавага сустава, але, верагодна, гэты дыягназ не пацвердзіўся. Медыкі прыйшлі да высновы, што матацыклістка пашкодзіла мяккія тканіны сцягна.
55-гадовая кіроўца аўтамабіля не пацярпела.