Ад Антарктыды адкалоўся самы вялікі айсберг у гісторыі

Источник материала:  
12.07.2017 19:16 — Разное
Ад Антарктыды адкалоўся самы вялікі айсберг у гісторыі
Айсберг паступова аддзяляўся ад астатняга ледніка Ларсана. Фота: NASA

Ад Антарктыды адкалоўся вялікі айсберг. Як мяркуюць эксперты, — самы вялікі ў гісторыі. Яго плошча складае каля 6 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта як 17 Мінскаў, чатыры Лонданы, дзве Белавежскія пушчы ці адзін Шанхай.

Пры гэтым вага айсберга — 1 трнл тон. "Айсберг стагоддзя", як назвалі яго журналісты, быў часткай ледніка Ларсана, агульная плошча якога — блізу 55 тысяч км.

Мяркуецца, што прычынай, па якой праз ляднік прайшла расколіна, стала не глабальнае пацяпленне, а тэктанічная актыўнасць. У далейшым ляднік працягне расці.

←В Ингушетии очевидцы ДТП спасли людей из горящей машины. Дедушка выбил окно в авто одним ударом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика