Магілёўскага дрыфцера на "залатым" BMW дагэтуль не знайшлі
12.07.2017 15:54
—
Разное

Скрыншот з відэа
Магілёўская Дзяржаўтаінспекцыя пакуль не здолела знайсці нахабнага дрыфцера на "залатым" BMW, які "круціла пятакі" побач з будынкам драмтэатра ў самым цэнтры горада.
"Не знайшлі. Шукаем", — лаканічна пракаментавалі нам у аператыўна-дзяжурнай службе ДАІ Магілёўскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося 9 ліпеня на вуліцы Першамайскай. Мінакі здымалі нахабнага дрыфцера на смартфоны. На адным з відэа добра бачны нумарны знак аўтамабіля — ён належыць да 50 рэгіёна Расіі, гэта Маскоўская вобласць.