У Магілёве мужчына з сякерай напаў на аўтамабіль, жанчына ўчыніла бойку ў клубе
Здымак з архіву.
У Магілёве 29-гадовы мужчына з сякерай напаў на аўтамабіль свайго 41-гадовага суседа. Перад гэтым у іх узнікла дробная сварка (дагэтуль мужчыны не кантактавалі). Зламыснік схадзіў дахаты, прынёс сякеру і ўдарыў ёй па капоце аўтамабіля Fiat ды моцна яго пашкодзіў. Як паведаміла газеце “СБ. Беларусь сегодня” афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, раней мужчыну неаднаразова судзілі за хуліганства, крадзеж і рабунак. Ён знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-папраўчай інспекцыі. Цяпер жа яго чакае чарговы суд па факце хуліганства.
У тым жа Магілёве ў начным клубе на 32-гадовую жанчыну напала невядомая і збіла яе. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, што абедзьве ўдзельніцы канфлікту ўжывалі алкагольныя напоі, а пасля абмяняліся некалькімі фразамі. 36-гадовая жанчына пакрыўдзілася і ўдарыла наведвальніцу клуба локцем у нос. Высветлілася, што зламысніца нідзе не працуе, раней яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Цяпер у яе адносінах могуць распачаць крымінальную справу.