У Гродне шукаюць 13-гадовую дзяўчынку, якая пайшла з дому з-за хлопца (фота)
11.07.2017 18:45
—
Разное

Фота: uvd.grodno.by
У Гродне шукаюць 13-гадовую дзяўчынку, якая пайшла з бацькоўскага дому з-за хлопца. Бацькі не дазвалялі ёй з ім сустракацца, ім не падабалася сям'я, у якой ён выхоўваўся. З 8 ліпеня месцазнаходжанне Дыяны Пятрэвіч невядомае. У той дзень яна сустрэлася ў парку Жылібера са сваім хлопцам. Больш яе ніхто не бачыў. Міліцыя просіць дапамагчы ў пошуку дзяўчынкі і распаўсюдзіла яе фота.