На мяжы мужчына на аўтамабілі ўчыніў ДТЗ і спрабаваў уцячы ва Украіну
11.07.2017 19:36
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
На беларуска-ўкраінскай мяжы мужчына на аўтамабілі ўчыніў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўначы 8 ліпеня ў пункце пропуску “Тамашоўка”. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, 28-гадовы жыхар аграгарадка Тамашоўка пры ўездзе ў нашу краіну вырашыў абагнаць спадарожны аўтамабіль. Аднак з кіраваннем мужчына не саўладаў, у выніку машына сутыкнулася са сродкам прымусовага прыпынення. Кіроўца спрабаваў уцячы ва Украіну, каб пазбегнуць пакарання, аднак быў затрыманы.
Высветлілася, што зламыснік быў у стане алкагольнага ап’янення — 1,3 праміле. У такім стане ён паехаў у паездку разам са сваёй сям’ёй, у тым ліку і дзецьмі. У адносінах мужчыны склалі некалькі пратаколаў. Яму пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы.