У Віцебску жанчыну аштрафавалі на $1000 за лебедзя, якога загрыз яе сабака

Источник материала:  
10.07.2017 16:15 — Разное
У Віцебску жанчыну аштрафавалі на 00 за лебедзя, якога загрыз яе сабака
Фота: Reuters

У Віцебску жанчыну аштрафавалі на 1953 рублі (амаль на 1000 долараў) за лебедзя, якога загрыз яе сабака. Як інфармуе тэлеканал СТБ, сабака гуляў каля пажарнага вадаёма без павадка і намысніка, ды накінуўся на птушку, якая там плавала. Белы лебедзь прылятаў у вадаём з Тулаўскага возера, калі там было зашмат людзей.

Эксперты засведчылі, што лебедзь загінуў ад кусана-ірванай раны. Справа дайшла да суда. Суд Віцебскага раёна вынес рашэнне, паводле якога жыхарка Віцебска павінна кампенсаваць страты, нанесеныя навакольнаму асяроддзю. У пракуратуры кажуць, што такія выпадкі вельмі рэдкія, у Віцебскім раёне такі суд адбыўся ўпершыню.

←Мозырянин отправил назад в ГАИ повестку о явке, вложив в конверт порнографический рисунок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика