10-гадовага хлопчыка, які знік у Дзяржынскім раёне, знайшлі ў Мінску

Источник материала:  
10.07.2017 11:19 — Разное
10-гадовага хлопчыка, які знік у Дзяржынскім раёне, знайшлі ў Мінску
Фота: "Анёл"

Удзень 9 ліпеня 10-гадовы Мікіта Царыкоўскі з'ехаў на ровары з садовага таварыства "Лясная паляна" ў Дзяржынскім раёне і знік. Праз суткі хлопчыка знайшлі ў Мінску, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

"Пры правядзенні сумесных пошукавых мерапрыемстваў з праваахоўнымі органамі, падчас адпрацоўкі магчымых варыянтаў месцазнаходжання хлопчыка, Мікіта быў знойдзены пошукавай групай у горадзе Мінску! Дзякуем усім за аказаную ўсебаковую дапамогу!" — напісана ў групе "Анёла" ў "ВКонтакте".

←Путин рассказал о своем мотоцикле, которого нет в декларации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика