У Мінску сутыкнуліся два легкавікі, ёсць моцна моцна пацярпелыя
09.07.2017 15:58
—
Разное
![У Мінску сутыкнуліся два легкавікі, ёсць моцна моцна пацярпелыя](http://www.21.by/pub/news/2017/07/1499617833755521.jpg)
Фота: МНС
Складаная аўтааварыя здарылася сёння ў абед у Мінску на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Якубоўскага. Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, на месца здарэння выклікалі выратавальнікаў, каб дастаць з пабітага аўто моцна параненага чалавека.
Сутыкнуліся легкавікі “Опель Астра” і “Мерседэс”. Пасажыр “Мерседэса” быў заціснуты ў салоне і яго дасталі адтуль пры дапамозе спецінструмента. Мужчыну перадалі медыкам са складанымі спалучанымі траўмамі.
Пацярпелі таксама кіроўцы абодвух транспартных сродкаў — у іх шматлікія пашкоджанні, у тым ліку пераломы, чэрапна-мазгавыя траўмы і удары. Іх даставілі ў лякарню.