У Мінску шукаюць зніклага студэнта БДУІР
08.07.2017 14:56
—
Разное
Фота: vk.com/angel_search
У Мінску знік студэнт БДУІР, 20-гадовы Станіслаў Ланец. Згодна з інфармацыяй, якую распаўсюдзілі валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”, хлопец выйшаў з інтэрнату №4 БДУІР раніцай 5 ліпеня, акурат у свой дзень народзінаў. З таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.
Прыкметы хлопца: рост 174, нармальнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светла-русыя.
Быў апрануты: чорная вятроўка, карычневыя штаны, чорныя красоўкі з салатавымі шнуркамі. Пры сабе меў заплечнік з аранжавымі шнуркамі.
З асаблівых прыкметаў: мае шнар на калене.
Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклага, просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах ПВА “Анёл” 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33, у Маскоўскі РУУС 8 (017) 208-78-15 або ў міліцыю па нумары 102.