Дзве мінчанкі — 18 і 19 гадоў — скралі ў замежнікаў мабільнік і 1500 еўра

Источник материала:  
07.07.2017 12:25 — Разное
Дзве мінчанкі — 18 і 19 гадоў — скралі ў замежнікаў мабільнік і 1500 еўра
Фота: imore.com.

Дзве беспрацоўныя мінчанкі — 18 і 19 гадоў — напаілі замежнікаў і скралі ў іх мабільнік і 1500 еўра. Злачынства адбылося ў Першамайскім раёне Мінска. Абураныя госці сталіцы пайшлі ў міліцыю, якая неўзабаве знайшла зладзеек.

Падзеі разгортваліся наступным чынам. Маладыя людзі пазнаёміліся з дзяўчатамі на папулярным сайце знаёмстваў і вырашылі запрасіць іх да сябе ў госці. Сустрэча абяцала зацягнуцца дапазна. Але, дачакаўшыся, пакуль іх новыя знаёмыя паснуць, зламысніцы сышлі, прыхапіўшы з сабой больш за 1500 еўра і мабільны тэлефон аднаго з хлопцаў. Скрадзеныя грошы падзялілі паміж сабой пароўну.

Цяпер спрытным дзяўчатам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў. Адна з іх раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

←Налоговая начала возвращать деньги тунеядцем, заплатившим сбор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика