Старшыню Чавускага райвыканкама ўзнагародзілі медалём "За выратаванае жыццё"

Источник материала:  
05.07.2017 18:49 — Разное
Старшыню Чавускага райвыканкама ўзнагародзілі медалём "За выратаванае жыццё"
Сяргей Драздоўскі

Старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі атрымаў медаль "За выратаванае жыццё". У студзені чыноўнік разам з участковым міліцыянтам выратаваў чалавека на пажары.

24 студзеня ў вёсцы Галузы гарэў жылы дом і два хлявы. Драздоўскі, які знаходзіўся ў суседняй вёсцы, пабачыў дым, паведаміў пра здарэнне і паехаў на месца. Туды ж прыехаў участковы міліцыянт Аляксандр Барсукоў, які быў у іншай вёсцы.

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў Драздоўскі і Барсукоў вывелі з дома, які гарэў, гаспадара — самастойна выйсці ён не мог. Мужчына не пацярпеў, аднак яго шпіталізавалі з гіпертанічным крызам.

4 ліпеня Сяргей Драздоўскі атрымаў медаль "За выратаванае жыццё". Разам з ім Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў такім жа медалём Аляксандра Барсукова.

←Правительство рекомендовало банкам дать рыбхозам до 5,5 млн. рублей кредитов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика