У Дуброўне ўначы ў інтэрнаце выбухнуў вадагрэйны кацёл (фота)
05.07.2017 10:29
—
Разное
Фота: 112.by
У Дуброўне ўначы 5 ліпеня ў інтэрнаце ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці выбухнуў вадагрэйны кацёл. Ён быў усталяваны ў душавой на першым паверсе пяціпавярховага будынка. Усе 38 чалавек, якія знаходзіліся ў інтэрнаце, самастойна яго пакінулі, ніхто не пацярпеў.
Прэс-служба МНС інфармуе, што пасля выбуху пажару не было. У душавой разбураная цагляная перагародка, пашкоджаныя вокны. Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння. Мяркуецца, што выбух мог адбыцца з-за залішняга ціску ў контуры катла, альбо з-за адсутнасці цыркуляцыі цепланосьбіта ў сістэме.