У Жлобінскім раёне на ферме бык забіў работніцу
04.07.2017 13:57
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Жлобінскім раёне на на тэрыторыі малочна-таварнай фермы аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў бык забіў 53-гадовую работніцу. Як паведаміў БЕЛТА Руслан Габрылёў, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці, няшчасны выпадак адбыўся ўдзень 1 ліпеня. Удар быў моцны, жанчына праляцела каля двух метраў і ўпала на бетонную падлогу. Ад атрыманых шматлікіх траўмаў яна памерла на месцы.
Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.