У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта
04.07.2017 14:55
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта. Адбылося гэта 30 чэрвеня на будоўлі дома. Мужчына збіраўся выправіць недахопы на сценах шахты. Ён палічыў, што кабіна ліфта знаходзіцца на другім паверсе, а яна была на нулявым. У выніку рабочы паляцеў уніз. Мужчына атрымаў спалучаную траўму, у яго пералом рабра з пранікненнем у лёгкае, а таксама пералом костак таза, пашкоджаныя ныркі. Адзначаецца, што ён быў цвярозы.
Пацярпелы знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні раённай бальніцы ў Светлагорску. Лекары кажуць, што ў яго назіраецца “станоўчая дынаміка”. Па факце траўмавання рабочага Следчы камітэт праводзіць праверку, інфармуе БЕЛТА.