У Слоніме “Волга” трапіла пад грузавы цягнік, загінулі два чалавекі

Источник материала:  
04.07.2017 11:08 — Разное
У Слоніме “Волга” трапіла пад грузавы цягнік, загінулі два чалавекі
Фота: mchs.gov.by

У Слоніме “Волга” трапіла пад грузавы цягнік, загінулі два чалавекі. Здарэнне адбылося каля 12.30 у панядзелак, 3 ліпеня. Як інфармуе прэс-служба МНС, 63-гадовы кіроўца “Волгі” з нейкай прычыны не прапусціў цягнік, вырашыў пераехаць чыгунку, але не паспеў. Ён загінуў на месцы. 63-гадовая жонка кіроўцы атрымала цяжкія траўмы, яна памерла праз некалькі гадзін у бальніцы, паведамляе прэс-служба МУС. У бальніцы знаходзіцца 69-гадовы пасажыр легкавіка.

Адзначаецца, што затрымка ў руху цягнікоў склала 1 гадзіну 15 хвілін.

←В Минске легковушка насмерть сбила пешехода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика