Фестываль “Вольнае паветра” адмяняецца — праз “эканоміку”

Источник материала:  
03.07.2017 16:38 — Разное
Фестываль “Вольнае паветра” адмяняецца — праз “эканоміку”
Архіўнае фота Еўрарадыё

Фестываль “Вольнае паветра”, які павінен быў адбыцца 15 ліпеня на хутары Шаблі, адмяняецца. Пра гэта сёння абвясціў яго арганізатар Уладзімір Шаблінскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле Шаблінскага, прычынай адмены стала “эканоміка”: у ліпені было запланавана дзве буйныя імпрэзы — акустычны канцэрт Сяргея Міхалка і “Вольнае паветра”, квіткі на якое не раскупаюць, у той час як Міхалок “прадаецца” добра.

Падчас фэстывалю павінны былі выступіць групы “Ягор Zabelov Трыо”, “Аб Superbullz”, “PomidorOff”. Другой і асноўнай часткай фэстывалю павінна была стаць праграма “Народны альбом”.

Гледачам, якія набылі квіткі на “Вольнае паветра”, арганізатары абяцаюць вярнуць грошы. Па гэтых квітках яны таксама змогуць наведаць акустычны канцэрт Сяргея Міхалка 8 ліпеня.

←Военная техника на параде – руками трогать нужно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика