Інфармацыя пра мініраванне парку Чалюскінцаў не пацвердзілася
30.06.2017 16:02
—
Разное

Фота: minsk.nemiga.info
Звесткі пра мініраванне парку Чалюскінцаў у Мінску апынуліся фальшывымі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.
"Мерапрыемствы па праверцы парку Чалюскінцаў скончаныя. Інфармацыя аб мініраванні не пацвердзілася", — цытуе БЕЛТА яго словы.
Як паведамляла Еўрарадыё, невядомы чалавек каля 12-й затэлефанаваў на нумар 102 і паведаміў пра міну ў сталічным парку Чалюскінцаў.
Да месца выбылі работнікі ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. На месцы працавалі тры разлікі спецыялістаў. З парку эвакуявалі ўсіх наведнікаў.
Аднак ніякіх выбуховых прадметаў сапёры не выявілі.