На Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам перакулілася лодка з двума рыбакамі

Источник материала:  
30.06.2017 09:40 — Разное
На Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам перакулілася лодка з двума рыбакамі
Фота: pixabay.com

На Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам перакулілася маторная лодка з двума рыбакамі. Паведамленне пра гэта ратавальнікі атрымалі ў 21.33, інфармуе прэс-служба МНС

Мужчыны апынуліся ў вадзе за 1,5 кіламетра ад берага і самастойна дабрацца да яго не маглі.

Сведкам здарэння стаў дырэктар будаўнічага прадпрыемства. На сваім гідрацыкле ён яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў выратаваў з вады аднаго з рыбакоў. Другога з вадасховішча дасталі падаспелыя работнікі ОСВОДа.

Абодва рыбакі пражываюць у Мінску. Дзякуючы своечасовай дапамозе і выратавальным камізэлькам, апранутым на абодвух рыбаках, трагедыі удалося пазбегнуць. 

Медагляд выявіў, што ў шпіталізацыі мужчын няма патрэбы.

←В Нацбанке заявили о низком уровне фальшивомонетничества в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика